BE RU EN

Колькасць людзей у чарзе да ЦВК дасягнула 500

  • 15.07.2020, 16:49

Людзей становiцца усё больш.

Колькасць людзей у чарзе пратэсту да ЦВК дасягнула 500, паведамляе карэспандэнтка «Нашай Нівы».

Чарга ахвотных падаць скаргі на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі, парушэнні выбарчага заканадаўства і неўключэнне незалежных кандыдатаў у выбарчыя камісіі выцягнулася ад Дома ўрада да праспекта Незалежнасці і гатэля «Мінск».

Людзі стаяць спакойна і мірна, моўчкі дэманструюць сваю пазіцыю.

А 17-й гадзіне да чаргі маюць далучыцца юрысты штаба Віктара Бабарыкі.

последние новости