BE RU EN

Новых «Тутэйшых» за няпоўныя два дні паглядзелі звыш 100 тысяч чалавек

  • 14.10.2020, 13:06

Фенаменальны поспех «Купалаўцаў».

Спэктакль «Тутэйшыя» ад «Купалаўцаў» за няпоўныя два дні паглядзелі звыш 100 тысяч раз. І на Youtube-канал «Купалаўцаў» за месяц падпісаліся звыш 100 тысяч чалавек, перадае «Радыё Свабода».

Незалежная трупа ўтварылася ў 2020 годзе — гэта былы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. «Можна забраць у нас будынак, але ў нас нельга забраць Янку Купалу», — пісалі яны.

последние новости