BE RU EN

Польшча прызначыла сродкі на беларускамоўную газэту

  • 8.01.2020, 8:41

Выданьне беларускай нацыянальнай меншасьці месьціцца ў Беластоку.

475 тыс. злотых (амаль 112 тысячаў эўра) — такую датацыю на 2020 год ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы атрымаў тыднёвік беларусаў Польшчы «Ніва», перадае «Радыё Свабода».

Датацыя зь бюджэту Польшчы немалая, але згаданых фінансавых сродкаў хапае толькі на мінімальнае забесьпячэньне працы тыднёвіка, сказаў у інтэрвію Польскаму радыё галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа.

Паводле яго, гэтых сродкаў хапае толькі на друк і заробкі журналістам. Ужо некалькі гадоў запар фінансаваньне застаецца на тым жа ўзроўні, пасьля зьмяншэньня ў 2010-2016 гадах.

«Ніва» — гэта найбуйнейшае выданьне беларускай нацыянальнай меншасьці, гісторыя якога сягае 1956 года. Яго рэдакцыя месьціцца ў Беластоку.

последние новости