BE RU EN

Як на Беласточчыне вывучаюць беларускую мову

  • 26.01.2020, 18:40

Вучнi падляшскіх школ вучаць беларускую мову па падручнiках Аліны Ваўранюк.

Гэлена Датчук з’яўляецца заснавальніцай калектыву "Навіна" з Машчоны Каралеўскай, што ў гміне Мельнік над Бугам. Беларускай мове яна вучылася толькі чатыры гады. Аднак гэта хапіла, каб вывучыць яе на цэлае жыццё і займацца беларускімі справамі, паведамляе "Радыё Рацыя".

– Вучылася беларускай мове ў пачатковай школе ў Вілянове. Гэта таксама Мельніцкая гміна. Там быў такі супер настаўнік Мартыновіч. Я вельмі люблю беларускую мову. Гэтую літаратурную мову. Пішу часам свае аўтарскія песні на беларускай мове. Хаця дома ў мяне гавораць па-свойму.

А ўжо пасля зімовых канікулаў вучні падляшскіх школ з класаў 1-3 атрымаюць новыя падручнікі да вывучэння беларускай мовы. Свет пабачылі перавыданне "Кругагода" і "Лемантара" аўтарства настаўніцы беларускай мовы Аліны Ваўранюк. Навінкай з’яўляецца "Сшытак практыкаванняў" для вывучэння літар.

последние новости