BE RU EN

У Мастаўлянах ушанавалі месцы, звязаныя з паўстанцамі Каліноўскага

  • 22.01.2020, 19:03

157 гадоў таму ўспыхнула паўстанне 1863-1864 гадоў.

Кіраўніком рэвалюцыянераў у Беларусі стаў нараджэнец Мастаўлянаў – Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі. Сёння, 22 студзеня, прадстаўнікі ўлады і падляшскія дзеячы ўшанавалі месцы, звязаныя з гісторыяй паўстання і яго кіраўніка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кажа беластоцкі грамадскі актывіст Радаслаў Пуська:

– Каб ушанаваць памяць 22 студзеня трэба быць у Мастаўлянах. Гэта вельмі-вельмі важнае месца і нашая памяць. Нам трэба памятаць нашу супольную гісторыю з літоўцамі, беларусамі, палякамі. Мастаўляны – гэта добрая вёска, каб тут быць і проста памятаць.

Таксама сёння падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі і бургамістр гміны Супраслі Радаслаў Дабравольскі ўсклалі кветкі пад Крыжам студзеньскіх паўстанцаў, які знаходзіцца на тэрыторыі гміны.

последние новости