BE RU EN

Унікальная лекцыя пра Курапаты прагучыць у Менску

  • 20.01.2020, 16:38

Лекцыя будзе прачытаная 24 студзеня ў пятніцу ў 18:00.

Археолаг Мікола Крывальцэвіч прачытае лекцыю „Курапаты: гістарычны кантэкст”. На лекцыі даведаемся пра гісторыю адкрыцця і вынікі археолага-эксгумацыйных даследванняў месца масавых расстрэлаў НКУС у Курапатах, паведамляе racyja.com.

Мікола Крывальцэвіч – археолаг, кандыдат гістарычных навук. Адзін з трох удзельнікаў (Зянон Пазьняк, Мікола Крывальцэвіч, Алег Іоў) археалагічнай экспертнай групы па эксгумацыі ў 1988 годзе пахаванняў і даследавання месца масавых расстрэлаў органамі НКУС у Курапатах. Аўтар навуковых і навукова-папулярных прац па выніках эксгумацыі магіл у Курапатах.

Лекцыя будзе прачытаная 24 студзеня ў пятніцу ў 18:00 на адукацыйнай пляцоўнцы „Тэрыторыя Правоў” (вул.Ложынская, 16-404).ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць сямротнага пакарання”.

последние новости