BE RU EN

Гітарыст «Троіцы»: «Басовішча» – фестываль, які даваў глыток свежага паветра

  • 17.06.2019, 20:18

30-е «Басовішча» адбудзецца 19-20 ліпеня.

Набліжаецца 30 фестываль “Басовішча”. Неаднаразовы ўдзельнік фестывалю, гітарыст этна-гурту “Троіца” Юрый Дзмітрыеў шкадуе, што гэтае “Басовішча” можа стаць апошнім, паведамляе racyja.com.

– Фестываль патрэбны. Фестываль, які ў не самыя лёгкія часы даваў нейкі глыток паветра, адкрываў новыя імёны, даваў магчымасць пачуць тых, каго пачуць было цяжка ў пэўныя часы. Для музыканта самае цяжкае, што можа быць, – гэта калі ты не маеш магчымасці выступіць. Таму я маю на ўвазе і Лявона Вольскага, і Дзіму Вайцюшкевіча. Гэта ўсё нашы калегі. Так склалася. У іх былі пэўныя – і зараз здараюцца – выпадкі, калі няма магчымасці выступіць. Быў час, калі “Басовішча” давала гэту магчымасць і прыхільнікам пачуць іх, і музыкантам крыху паветра гэтага глынуць. Таму мне шкада.

30-е “Басовішча” адбудзецца 19-20 ліпеня. Гэта будзе апошні фестываль, што ладзіцца Беларускім аб’яднаннем студэнтаў.

последние новости