BE RU EN

Няскораны бел-чырвона-белы

  • 6.03.2019, 8:40

Украінскія ваяры на перадавой беспамылкова пазнаюць наш нацыянальны сцяг.

Пра гэта пішуць беларускія патрыёты з тактычнай групы Беларусь на Данбасе:

«Няскораны БЧБ Сцяг у акопах.

Прыемна здзіўляе, што украінцы на перадавой (па трапнаму выслоўю Э. Хэмінгуэя - самыя выдатныя людзі) беспамылкова пазнаюць яго, кажучы пры гэтым: «Жыве Беларусь!».

Больш таго, яны адзначаюць, што наш Сцяг адзін з самых найпрыгажэйшых у свеце.

Тут з імі нельга не пагадзіцца. Дзякуй вам браты-украінцы! Жыве вечна! Слава Україні! Героям слава!»

Фотa: facebook/@takt.gr.Bielarus

последние новости