BE RU EN

У Нью-Ёрку адбылася святочная імпрэза ў гонар БНР

  • 25.03.2019, 14:05

Мерапрыемства прайшло ў грамадзкай залі сабору Св.Кірылы Тураўскага.

Святочная імпрэза, прысвечанная 101-ым угодкам абвяшчэння Незалежнасці БНР, адбылася ў грамадзкай залі сабору Св.Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, перадае беларускі актывіст Вадзім Васільеў.

Ў святкаваньні прынялі удзел Зянон Пазьняк старшыня КХП-БНФ і госці з Беларусі: Юры Беленькі палітык, намеснік старшыні КХП-БНФ, Мікіта Найдзёнаў музыкант, лідар гурта HURMA.

Ў прaграме адбыліся святочныя выступы гасцей.

последние новости