BE RU EN

Белпошта выпусьціла капэрты да юбілею паўстаньня Касьцюшкі

  • 11.03.2019, 21:49

Капэрты выпусьцiлi да 225-годзьдзя вызваленчага паўстаньня.

Белпошта 11 сакавіка выпусьціла маркіраваныя капэрты да 225-годзьдзя паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, сказала «Радыё Свабода» прэс-сакратар прадпрыемства.

Узброенае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі пачалося ў сакавіку 1794 году. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне Першага і Другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

последние новости