BE RU EN

Памёр найстарэйшы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

  • 24.02.2019, 21:47

Ня стала пiсьменьнiка Мixacя Данiленкi.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведаміў на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку пра сьмерць найстарэйшага сябра арганізацыі Мixacя Данiленкi. Яму было 96 гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Міхась Даніленка нарадзіўся 28 кастрычніка 1922 году ў вёсцы Ястрабка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1941 г. скончыў Рэчыцкую пэдагагічную вучэльню і быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце. У траўні 1942 года непадалёку ад станцыі Мікалаеўка ва Ўкраіне быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 году ўцёк з лягера ваеннапалонных. Потым зноў служыў у Савецкай Арміі, працаваў настаўнікам Казяроскай сямігадовай школы Лоеўскага раёну і ў газэце «Гомельская праўда». Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі.

Першае апавяданьне Міхась Даніленка надрукаваў у 1940 годзе. Сярод ягоных кніг некалькі зборнікаў прозы для дзяцей.

последние новости