BE RU EN

Аляксей Марачкін: Павінен адбыцца «Маскоўскі Нюрнберг»

  • 18.02.2019, 21:53

У Менску пачалася падрыхтоўка да правядзення Міжнароднай канферэнцыі па дэкамунізацыі Беларусі.

Па словах старшыні яе працоўнай групы, мастака і грамадскага дзеяча Аляксея Марачкіна, павінен адбыцца своеасаблівы „Маскоўскі Нюрнберг”, таму што Масква працяглы час была не проста сталіцай Савецкага Саюзу, а цэнтрам сусветнага камунізму, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Аляксей Марачкін нагадаў, што ў многіх краінах былога СССР і савецкага блоку гэты працэс ужо адбыўся і камуністычная ідэалогія і сімволіка там пад забаронай. Але ў Беларусі ўсё на тым жа самым месцы:

– „Народны Фронт” пачынаў сваю дзейнасць пад лозунгам дэкамунізацыі і супраць камуністычнай дыктатуры. Мы правядзём напачатку сход грамадскіх актывістаў па гэтых праблемах. Мы будзем вызначаць дату гэтага сходу, асноўныя пытанні і пытанні, якія насьпеюць. Час прыйшоў.

Па словах Аляксея Марачкіна, плануецца, што гэтая грамадская акцыя адбудзецца восенню, хутчэй за ўсё ў лістападзе месяцы. Яе галоўная ідэя і мэта – распавесці пра злачынствы, якія здзяйсняліся падчас камуністычных часоў. Асабліва важна гэта зараз, калі неабальшавісцкія, сталінскія сілы ўзнялі галаву і спрабуюць узяць рэванш.

последние новости