BE RU EN

Блогер Алесь Круткін: Скажам - звалі з нашай хаты

  • 15.11.2019, 12:04

Вядомы відэаблогер напiсаў арыгiнальны верш.

На Сустрэчу свабодных людзей запрасілі ўжо многія блогеры. Сярод іх — і відэаблогер з Полацку Алесь Круткін, які напісаў адмысловы верш:


Вольных людзей сустрэча,
Крочым да новай эпохі.
Тым хто краіну знявечыў
Скажам: сыходзь з дарогі!

Скажам: звалі з нашай хаты,
Прэч прыгнятальнік, бяжы!
Рабочы, жаўнер, і араты
Гоняць цябе да мяжы.

Выйдзем а шостай вечару,
Плошча краіны ўзрушанай.
Вольных людзей сустрэча,
Каб аб'яднацца душамі.

Сустрэча свабодных людзей адбудзецца сёння, 15 лістапада, а 18-й на Кастрычніцкай плошчы Менска.

последние новости