BE RU EN

У Баранавічах бацькі дамагліся адкрыцця беларускага класа насуперак чыноўнікам

  • 13.09.2018, 12:52

Мама трох беларускамоўных дачок рассказала пра першыя школьныя дні.

У лепшай адукацыйнай установе Баранавіч – гімназіі №4 – адкрыўся беларускі клас з 11 чалавек. Бацькам спатрэбілася 2 гады, каб насуперак жаданню чыноўнікаў і самога дырэктара гімназіі гэты клас адкрыць, перадае «Радыё Рацыя».

Пра першыя школьныя дні беларускага класа, якому першы год прыйдзецца вучыцца па-беларуску пакуль што ў дзіцячым садочку, расказвае гераічная мама трох беларускамоўных дачок Таццяна Малашчанка. За навучанне па-беларуску яна змагалася за ўсіх траіх:

– Уражанняў вельмі шмат, канешне ж. Настаўніцу далі вельмі добрую, як сказаў дырэктар – лепшую. Дадаткова з беларускай філалогіяй да той, што дазваляе працаваць у малодшых класах. Плюс тое, што яна добрая і падабаецца дзецям. Настаўніцу ангельскай мовы таксама далі тую, што добра валодае беларускай мовай, лепшую настаўніцу.

Паводле Таццяны Малашчанкі, што тычыцца метаду распаўсюджвання беларускіх класаў, ён толькі адзін: зрабіць класы ў добрых школах, з добрымі настаўнікамі і ўмовамі навучання. Набіраць туды дзяцей штогод і не ставіць бацькам умоў. І гэтыя класы будуць існаваць і напаўняцца дзецьмі.

последние новости