BE RU EN

У Вільні развіталіся з Хведарам Нюнькам

  • 18.08.2018, 8:47

Развiтацца з беларускім грамадска-культурным дзеячом у Літве прыйшлi дзесяткi актывicтаў.

У Вільні 17 жніўня развіталіся з Хведарам Нюнькам. Адпяванне прайшло ў праваслаўнай Спаса-Ефрасінеўскай царкве, што на тэрыторыі аднайменных могілак у месце, якое здаўна называлася Ліпоўка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Правесці Хведара Нюньку, шматгадовага старшыню Таварыства Беларускай Куультуры ў Летуве, прыйшлі віленчукі, а таксама прыехалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з Менску і Гародні.

Пахавалі Хведара Нюньку на высокім стромым пагорку побач з жонкай і зусім непадалёк магілаў ягоных бацькоў.

последние новости