BE RU EN

Зянон Пазьняк: Рэстаран у Курапатах – правакацыя Лубянкі

  • 25.06.2018, 13:43

Незаконна пабудаваны рэстаран трэба знесці.

24 чэрвеня ў грамадскай залі Кафедральнага Сабора БАПЦ у Брукліне адбылася лекцыя Зянона Пазьняка «Становішча ў Беларусі і абарона Курапатаў», перадае «Радыё Рацыя».

Зянон Пазьняк лічыць , што пры пераносе межаў ахоўнай зоны ў Курапатах быў парушаны прынцып незваротнасці закона.

Спадар Зянон Пазьняк прааналізаваў дзеянні ўладаў пад час будаўніцтва рэстарана і лічыць, што найбольш верагодна, гэты канфлікт справакаваны спецслужбамі Расеі.

Пунктам вырашэння гэтай праблемы з’яўляецца ліквідацыя незаконна пабудаванага рэстарану.

последние новости