BE RU EN

Аляксей Марачкін адкрыў сваю персанальную выставу ў Полацку

  • 20.04.2018, 20:34

У Полацкай карціннай галерэі адкрылася персанальная выстава славутага беларускага мастака Аляксея Марачкіна.

Гэта ўжо пятая ягоная выстава ў старажытнай сталіцы крывічоў. У экспазіцыі ёсць адна праца, якая была выстаўлена на нядаўняй сталічнай выставе «Код. 25.03.18», прысвечанай 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Але свае асноўныя карціны на востра-сацыяльныя тэмы мастак вырашыў пакінуць у майстэрні, паведамляет «Радыё Рацыя».

– У асноўным працы зборныя. Ёсць нават такія, якія напісаныя гадоў 20-30 таму. Ёсць бліжэй да нашага часу. У мяне ёсць творы, але я іх тут не паказаў, якія хвалююць грамадскасць, на нашыя сучасныя сацыяльныя тэмы. Але выстава адбываецца ў дзяржаўнай ўстанове, таму ўсё падабрана, улічваючы гэта.

Сваю новую персанальную выставу мастак назваў «ПолацкАрт». Яна будзе працаваць па 13 траўня.

последние новости