BE RU EN

У Слоніме вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі

  • 25.03.2018, 19:03

У Слоніме на Чырвонаармейскай вуліцы 25 сакавіка на Дзень Волі з’явіліся БЧБ-сцягі.

Калі сваіх сядзібаў іх вывесілі жыхары Слоніма Уладзімір Ліцьвін і Мікалай Ракевіч. Уладзімір Ліцьвін паехаў у Менск на святкаванне 100-годдзя БНР, а былога настаўніка і грамадскага актывіста Мікалая Ракевіча ўдалося сфатаграфаваць каля хаты і сцяга, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я штогод 25 сакавіка вывешваю бел-чырвона-белы сцяг. Гэта маё найвялікшае свята. А сёлета, калі наш народ адзначае 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, я з самай раніцы вывесіў наш гістарычны сцяг, а потым разам з роднымі і блізкімі людзьмі адзначу гэты слаўны юбілей», — сказаў Мікалай Ракевіч.

последние новости