BE RU EN

Беларусам прапанавалі выказаць свае 100 словаў да 100-годзьдзя БНР

  • 1.03.2018, 10:41

Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка.

«Радыё Свабода» абвяшчае конкурс тэкстаў да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дасылайце на bnr100slovau@gmail.com свае думкі, уражаньні, нататкі і кароткія эсэ, прысьвечаныя стагодзьдзю БНР. Найлепшыя тэксты будуць апублікаваныя на сайце «Радыё Свабода», іх аўтары атрымаюць падарункі:

1 месца — электронная кніга Amazon Kindle;

2 месца — швэдар symbal.by.

3 месца — вышыванка symbal.by (жаночая ці мужчынская).

Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка, у дзень 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Фармат «100 словаў» для хуткага рытму жыцьця сучаснага чытача зьявіўся на Радыё Свабода ў 2014 годзе. Цягам больш як трох гадоў аўтары дасылалі на Свабоду свае тэксты, найлепшыя зь якіх публікаваліся на сайце і ўвайшлі ў кнігу «100 словаў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

последние новости