BE RU EN

«За беларускую мову падпісваліся ўсе: рабочы клас і інтэлігенцыя»

  • 22.02.2018, 13:58

Родная мова яднае беларусаў ніяк ня меней за бел-чырвона-белы сцяг.

Праг эта напісаў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, які ў Дзень роднай мовы 21 лютага збіраў подпісы за беларусізацыю сістэмы адукацыі:

- Па праўдзе сказаць, я не чакаў, што так радасна падтрымае мову наш люд, заняты працай і штодзённымі турботамі. Але народ беларускі праявіў уласьцівую яму адказнасць і мы за паўдні сабралі блізу 2000 подпісаў.

Я раней разважаў, што моўная тэма больш падзяляе беларусаў, чым, напрыклад, тэма сцяга, але такія чэргі зьбіраліся падпісацца ў падтрымку матчынай мовы, што я пераканаўся: родная мова – гэта тое, што яднае беларусаў ніяк ня меней за бел-чырвона-белы сцяг.

Бо падпісваліся ўсе: рабочы клас і інтэлігенцыя, пенсіянеры і малыя дзеткі, белыя і чорныя – усе мы беларусы! Дзякуй усім за ўдзел і падтрымку! Жыве мова – жыве Беларусь!

последние новости