BE RU EN

Фотафакт: «Пагоня» над Берасцем

  • 31.10.2018, 20:08

На даху аднаго з будынкаў гістарычнага цэнтра Берасця з’явіўся флюгер у выглядзе «Пагоні».

Будынак належыць мясцоваму агенцтву рэгіянальнага развіцця „Дедзіч” , паведамляе “Радыё Рацыя”.

Пра тое, чаму з’явілася такая ідэя, распавядае прадстаўнік „Дзедзіча” Алена Каховіч:

– Гэта гістарычны і дзяржаўны сімвал Беларусі, гэта наша гістарычная каштоўнасць, якая ёсць у рэестры гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Мы прытрымліваемся і верым у гісторыю нашай краіны, таму вырашылі размясціць на нашым даху “Пагоню”.

Фота: racyja.com

„Пагоня” – дзяржаўны герб ВКЛ, БНР і Беларусі. Як элемент прысутнічае на гербах беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама ў геральдыцы суседніх краінаў.

последние новости