BE RU EN

Слонімцы збіраюць подпісы за бел-чырвона-белы сцяг

  • 24.10.2018, 21:18

Актывiсты хочуць, каб міністэрства культуры ўключыла бел-чырвона-белы сцяг у спіс гістарычных каштоўнасцяў.

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл распачалі ў Слоніме збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцягу, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Мы настойваем на тым, каб Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь уключыла бел-чырвона-белы сцяг у спіс гістарычных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь», — паведамляецца ў калектыўным звароце.

Подпісы пад зваротам будуць накіраваны ў адміністрацыю Лукашэнкi, Міністэства культуры і ў «палату прадстаўнікоў» РБ.

Па словах кіраўніка Слонімскай арганізацыі БХД Івана Бедкі, ужо сабрана каля 50 подпісаў.

последние новости