BE RU EN

«Скарбам народнай мовы» – 25 гадоў

  • 12.10.2018, 22:31

Гэта ўнікальная кніга – плён шматгадовай працы заслужанага настаўніка Беларусі Апанаса Цыхуна.

25 гадоў таму ў Гародні была выдадзена цудоўная кніга “Скарбы народнай мовы” (З лексічнай спадчыны насельнікаў Гарадзенскага раёну). Гэта ўнікальная кніга – плён шматгадовай працы заслужанага настаўніка Беларусі Апанаса Цыхуна (1910-2005), паведамляе «Радыё Рацыя».

Кніга-слоўнік мае тры часткі. У першай “Лексіка” – падаюцца рэгіянальныя словы Прынёмаскага краю, не зафіксаваныя сучаснымі слоўнікамі літаратурнай мовы, словы родных аўтару гаворак. У другой частцы “Анамастыка” змешчаны геаграфічныя назвы Гарадзеншчыны, назвы водных аб’ектаў басейна ракі Свіслач. Трэцюю частку складаюць прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, зафіксаваныя ў народнай мове. Усяго Апанасам Цыхуном было зафіксавана каля 10 тысяч лексемаў. Скажыце, калі ласка, хто сёння гэтым будзе займацца, занатоўваць, збіраць і выдаваць скарбы народнай мовы так, як гэта рабіў Апанас Цыхун?..

последние новости