BE RU EN

Што будзе, калі скончацца грошы

  • Уладзіслаў Ахроменка
  • 19.03.2017, 23:18

Найбольш рэалістычны прагноз.

А я ведаю, што будзе далей.

У дзяржаве скончацца грошы. Зусім.

І тады нажаруцца ўсе.

Першымі нажлукцяцца мянты. Яны будуць смактаць гарэлку з півасам, размазваць слёзы пад "Русский шансон" і скардзіцца адзін аднаму на бяздарна пражытае жыццё. Потым нажаруцца гэбэшнікі, прытым на трэці дзень запоя навыпердкі кінуцца прадаваць замежным выведкам дзяржаўныя сакрэты, а апазіцыі – іх агентурныя справы. Шуневіч з Вакульчыкам зачыняцца ў якім кабінеце, будуць бухаць тыдзень мінімум, абавязкова пасварацца, пасля чаго нехта некага абавязкова прыстрэліць. Да поўнай інтаксікацыі нажаруцца Ярмошына з Давыдзькам, нажаруцца Віця з Дзімам, і нават Коленька памяняе залаты пісталет на якое бухло-light.

Непітушчаму Лукашэнку застанецца толькі адно: нажэрціся да ўсрачкі самому.

І вось тады да ўлады ў Беларусі нарэшце прыйдуць разумныя і цвярозыя людзі.

Уладзіслаў Ахроменка

последние новости