BE RU EN

Як выглядала заможная беларуская сям`я 100 гадоў таму

  • 23.11.2017, 11:08

Апублікавана невядомае фота сястры Ларысы Геніюш і яе сям’і.

«Новы Час» апублікаваў фота сям’і Панасікаў, што жыла ў Зэльве ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя.

У першым шэрагу сядзяць: Аляксандр Панасік і яго жонка Алімпіяда Панасік, стаяць: Аксана Садоўская і Канстанцін Берастоўскі — бацька Вячаслава Берастоўскага.

Панасік быў даволі багатым чалавекам, у Зэльве ён меў некалькі будынкаў, у адным з іх пасля вайны знаходзілася пошта. Куды ён знік, як прыйшла ў 1939 годзе ў Зэльву савецкая ўлада, невядома. Магчыма, Панасіка арыштавалі органы НКУС і расстралялі.

А Алімпіяда Панасік з дачкой выехалі ў Польшчу і жылі ва Вроцлаве. Алімпіяда больш замуж ніколі не выходзіла. Але ў той час, калі ўсе да вайны шчасліва жылі ў Зэльве, Панасікі шчыра сябравалі з Ларысай Геніюш. Яны хадзілі адзін да аднаго ў госці, у іх былі маленькія дзеці: у Алімпіяды — дачка, у Ларысы — сын Юрка, які нарадзіўся ў 1935 годзе ў Зэльве.

последние новости