BE RU EN

Названы пераможца літаратурнай прэміі «Кніга году - 2016»

  • 25.05.2016, 8:02

24 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі.

«Кнігай году 2016» зрабіліся «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча. Агулам на перамогу прэтэндавалі 82 выданні.

Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікі, інфармацыю пра галасаванне кожнага з іх глядзіце на старонцы прэміі. У журы прэміі мог увайсці любы беларускі пісьменнік, які выдаў мастацкую або нон-фікшн кнігу цягам апошніх 7 гадоў, сообщает pen-centre.by.

***

«Кніга году» заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура». Сёлета прэмія намінацый не прадугледжвала. У мінулым годзепераможцамі «Кнігі году» зрабіліся: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі» («Проза»), Антон Рудак з кнігай «Верхні горад» («Паэзія»), «Сумны суп» Вольгі Гапеевай і «Авантуры студыёзуса Вырвіча» Людмілы Рублеўскай («Дзіцячая літаратура»).

последние новости