BE RU EN

Вярніце Мову! Вярніце Сцяг! Вярніце Герб!

  • Уладзiмiр Някляеў
  • 21.02.2016, 19:25

Да Міжнароднага дня роднай мовы.

Народу можа засціць зрок
Без дай прычыны.
Ды бачыць Божа кожны крок
На звод Айчыны.

У вочы вам адплаты час
Зірне сурова.
Каб дзеці апраўдалі вас —
Вярніце Мову!

Няма пачаткау і канцоў,
Усё — працяг.
Каб не ўскіпела ў жылах кроў —
Вярніце Сцяг!

Улады сверб, што вас скубе,
І славы сверб —
Пакіньце ўсё сваё сабе,
Вярніце Герб!

Дальбог, пра гэта не са зла
Малюся ў скрусе,
А каб зямля вас прыняла
На Беларусі.

Да верша (эмоцый) лічбы (факты):

"Толькі 0,4% студэнтаў і 14% школьнікаў навучаюцца па-беларуску".

Уладзiмiр Някляеў

последние новости