BE RU EN

Саўка ды Грышка пра графіці караля стрыт-арту

  • 27.10.2016, 20:30

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра гераiчны ўчынак невядомага мастака.

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак невядомага мастака, які дамаляваў калючы дрот да графіці пра беларуска-расейскую дружбу на дамах у Менску.

Саўка:

Хто кароль стрыт-арту?

Хто тут графіціст?

Рукі ўсем вам нада

Паукараціць!

Грышка:

Акцыя — што трэба.

Поўны дэтэктыў!

Дрот калючы нехта

Ладна прыкруціў.

Саўка:

Совесьці ў іх нету.

Эта ж проста жэсьць!

Как в глаза саседу

Нам цяпер сматрэць?!

Грышка:

Твой сасед — зараза

Чамадан — вакзал!

Да сябе нас газам

З нафтай прывязаў.

Саўка:

Усё вам тут ня этак,

Усё вам тут ня так.

Должан быць пасажэн

Этат стрыт-мастак.

Грышка:

Вам усё пасадкі,

Усё суды-турма!

Гэты дрот калючы,

Значыць, не дарма.

Пазней невядомы мастак пракаментаваў дамаляванае графіці пра «сяброўства» Менска і Масквы на шматпавярхоўцы на вуліцы Магілёўскай, 32.

последние новости