BE RU EN

Velcom святкуе 15-годдзе па-беларуску (Вiдэа)

  • 9.04.2014, 12:55

Да свайго юбілею кампанія мабільнай сувязі Velcom прэзэнтавала новы беларускамоўны ролік Velcom з песняю Лявона Вольскага.

У роліку гучыць песня «Простыя словы» Міхала Анемпадыстава ў выкананні Лявона Вольскага, перадае «Радыё Свабода».

На прыкладзе адной сям’і ў роліку расказваецца пра добрыя выпадкі, якія могуць здарыцца ў жыцьці кожнага. Падзеі адбываюцца цягам 15 гадоў — з 1999 да 2014. Аднак гісторыя — гэта ня толькі позірк у мінулае, але і новы старт у будучыню. Так у цэлым можна апісаць галоўную ідэю сюжэту.

Для Velcom стала ўжо традыцыйным здымаць іміджавыя ролікі на беларускай мове.

последние новости