BE RU EN

Беларускі трэйлер да фільма «Ной» (Відэа)

  • 4.04.2014, 18:10

У інтэрнэце з'явіўся трэйлер да фільма Дарэна Аранофскі на беларускай мове.

Стужка «Ной» знятая паводле вядомай Біблійнай гісторыі. Пры ўсёй спробе забіць першапачатковы сэнс, у фільме засталіся глыбокія матывы над якімі варта паразважаць. Фільм атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў, але дзякуючы скандальнаму характару і адпаведнай піар кампаніі (у шэрагу мусульманскіх краінаў фільм быў забаронены) збірае вельмі добрую касу, паведамляе сайт «Кіно па-беларуску», які і зрабіў трэйлер.

Сярод актораў, якія зняліся ў фільме, - Расэл Кроў, Эма Ўотсан, Энтані Хопкінс ды іншыя.

последние новости