BE RU EN

23 сакавіка ў Варшаве пройдзе беларуская імша

  • 18.03.2014, 8:56

Святая імша на беларускай мове адбудзецца ў польскай сталіцы напярэдадні Дня Волі.

Літургія будзе цэлебравацца за вольнасць Бацькаўшчыны і змагароў, якія аддалі сваё жыцце за вольнасць, справядлівасць, незалежнасць Радзімы.

Святая імша адбудзецца 23 сакавіка 2014 а 14.30 гадзіне ў кляштары айцоў дамініканаў на ul. Dominikanska 2. Літургію цэлебруе айцец Кшыштаф Врубель.

Пасля Святой Імшы адбудзецца ўжо традыцыйная сустрэча пры каве і гарбаце і дыскусія на тэму «Вольнасць, мужнасць, справядлівасць у сучасныя свеце».

последние новости