BE RU EN

Наста Шпакоўская: Мару «людзьмі звацца» мы проста ціха беражэм

  • 20.01.2014, 16:23

Гурт Naka прадставіў песню пра даўнюю мару беларусаў.

Кампазыцыя «Чакаем» упершыню прагучала летась на канцэрце Naka piano. Гэта акустычны праект, які заснавала вакалістка Наста Шпакоўская і клявішніца Ірына Кліменка. Акрамя пераасэнсаваных на больш камэрны лад песень гурта Naka у межах гэтага праекту гучаць зусім новыя рэчы. Сярод іх і гэты твор, паведамляе партал tuzin.fm.

«Мяне натхніла на напісаньне гэтай песьні памяркоўнасьць беларусаў. Усеагульнае адвечнае жаданьне перачакаць з думкаю, што ўсе праблемы зьнікнуць неяк самі па сабе, - кажа Наста Шпакоўская. – Гэта тычыцца ня толькі палітычных падзеяў, але і асабістых жаданьняў, уласнай душы. Нашу даўнюю мару «людзьмі звацца» мы проста ціха беражэм і трымаем у сябе да лепшых часоў. А час гэты ўсё не надыходзіць. На жаль. А мы ўсё чакаем».

Наста кажа, што «Чакаем» застанецца ў вэрсіі голас+фартэпіяна, у электрычнасьці яе рабіць не плянуецца. Акром альбому Naka piano «Чакаем» ўвайшла ў супольны музычны праект «Апошні золак». На он-лайн прэм’еры яна выконвалася разам з клявішнікам Дзьмітрыем Хаменкам.

Фото: ultra-music.com

последние новости