BE RU EN

Зміцер Дашкевіч: Я прыйшоў да правільнай іерархіі «Бог, сям'я, Бацькаўшчына»

  • 1.09.2013, 17:50

З'явілася відэа з вяселля Змітра і Насты Дашкевічаў.

31 жніўня яны павянчаліся ў царкве хрысціянаў веры евангельскай «Ян Прадвеснік». На мерапрыемстве прысутнічала каля 200 гасцей - сяброў «Маладога фронта», грамадскіх актывістаў, палітыкаў і журналістаў. Царква выступіла галоўным арганізатарам свята, паведамляе БелаПАН.

Лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч і яго намеснік Анастасія Палажанка ўзялі шлюб 26 снежня 2012 года ў Гродзенскай турме, дзе палітык адбываў пакаранне. У ролі сведак выступілі супрацоўнікі калоніі. Анастасія ўзяла прозвішча мужа.

«Я рады, што сёння прыйшоў да правільнай іерархіі: Бог, сям'я, Бацькаўшчына», — сказаў Дашкевіч падчас евангелісцкай цырымоніі.

«Мы з Насцяй людзі веруючыя, і рэгістрацыю шлюбу ў турме для нас, хутчэй, была падрыхтоўка да шлюбу, да адказнасці, пакуль мы не паабяцалі перад Богам быць вернымі адзін аднаму. Таму адлік нашага шлюбу мы вядзём з сённяшняга дня», — адзначыў ён.

http://belapan.com/webroot/delivery/swf/player.swf

последние новости