BE RU EN

Выйшаў новы беларускамоўны пераклад Skype

  • 16.05.2013, 12:22

Новая версія перакладу папулярнай праграмы Skype на беларускую мову даступная для запампоўкі.

Яе даслаў у «Нашу Ніву» Аляксандр Кошаль. Па ягоных словах, у новай версіі выпраўленыя многія ранейшыя памылкі. Пераклад максімальна набліжаны да гласарыя Майкрасофт.

Усталяваць моўны пакет вельмі проста.

Напрыклад, калі вы карыстаецеся расейскамоўнай версіяй, націсніце «Инструменты» — «Изменить язык». У самым нізе меню абярыць варыянт «Загрузить языковой файл Skype». А там укажыце шлях да спампаванага файла.

Спампаваць беларускамоўны пакет для Skype (366 Кб) можна тут.

последние новости