BE RU EN

Імша па-беларуску ў Варшаве - 22 сакавіка

  • 18.03.2013, 11:56

Імша па-беларуску ў сталіцы Польшчы стала ўжо традыцыяй.

Беларусы, якія жывуць у Варшаве, маюць магчымасць удзельнічаць у набажэнстве на сваёй роднай мове.

Сардэчна запрашаем на святую імшу па-беларуску ў пятніцу, 22 сакавіка, а 17-й гадзіне.

Імша адбудзецца ў кляштары айцоў дамініканаў у Варшаве на вул. Freta, 8/10.

Уваход у касцёл праз галоўны ўваход, потым — кіравацца ў сакрыстыю (памяшканне злева ад алтара).

Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых.

последние новости