BE RU EN

Міхалевіч і Лагвінец напісалі дыктоўку «пад Пазняка»

  • 1.03.2013, 13:13

28 лютага ў Варшаве прайшла беларуская дыктоўка.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла «Беларуская Нацыянальная Памяць», а прачытаў дыктоўку Зянон Пазняк, перадае «Еўрарадыё».

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ у якасці тэксту дыктоўкі агучыў «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. Гістарычны твор быў абраны невыпадкова: сёлета адзначаецца 150-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага.

Дыктоўка адбылася ў Collegium Civitas. Напісалі яе каля 40 чалавек. Сярод іх вядомыя беларускія дзеячы — Алесь Міхалевіч ды Алесь Лагвінец. Дарэчы, у польскай сталіцы дыктоўка прайшла ўжо шосты раз запар.

последние новости