BE RU EN

Ма-ма = мо-ва. Любіш маму?

  • 5.01.2013, 13:45

У Горадні на білбордах зьявілася рэкляма ў падтрымку беларускай мовы.

Білборды з надпісамі ў падтрымку беларускай мовы можна пабачыць на вуліцах Каліноўскага, Соламавай, Кляцкова. Нічога падобнага раней у Горадні не было. Рэкляма яўна зьвяртае на сябе ўвагу, перадае «Радыё Свабода».

Паводле спэцыялістаў аддзела ўпраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкама, заказчыкам і распрацоўшчыкам рэклямы зьяўляецца Міністэрства культуры Беларусі.

последние новости