BE RU EN

Редактор «Настаўніцкай газеты» попал под суд

  • 20.10.2008, 16:01

Ответственные лица УП «Тэта», основателем которого является Минская городская организация «Белорусское общество инвалидов», на протяжении 2004—2007 годов занимались кражей и легализацией денежных средств ряда предприятий республики. Среди прочих в сговоре с ними была и «Настаўніцкая газета».

Як паведамляе газэта «Звязда», да такiх высноў прыйшлi супрацоўнiкi Галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС, якiмi завершана расследаванне па гэтай справе.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, устаноўлена, што «Тэта» ў многiх здзелках выконвала ролю «фiнансавай кампанii» для адмывання грашовых сродкаў «пад маркай» выканання розных работ i паслуг, якiя насамрэч прадпрыемствам не выконвалiся.

Прайдзiсветы, скарыстаўшыся гэтай схемай, пералiчылi за межы рэспублiкi на рахункi падкантрольных суб’ектаў гаспадарання ў Летуве, Лотве i Расеi ня менш за 12 мiльярдаў рублёў, дзе было «адмыта» каля пяцi з iх. У праваахоўнiкаў маюцца доказы таго, што на адрас «Тэты» неправамерна пералiчвалi грашовыя сродкi такiя арганiзацыi, як РУП «ВА Беларускалiй» i ААТ «Белгархiмпрам» — за выраб праектна-каштарыснай дакументацыi для руднiкоў, «Рэдакцыя «Настаўнiцкай газеты» — за выкананне выдавецкай падрыхтоўкi газет, «НДI статыстыкi i аналiзу» — за стварэнне навукова-тэхнiчнай прадукцыi.

Як удакладняюць у мiнiстэрстве, да крымiнальнай адказнасцi прыцягнута восем чалавек. Праўда, трое з iх знiклi ад следства i аб’яўленыя ў вышук. Яшчэ адна саўдзельнiца была затрыманай ў Балгарыi i цяпер вырашаецца пытанне аб экстрадыцыi. А яшчэ пяцёрым фiгурантам гэтай справы прыйдзецца трымаць адказ перад судом — дырэктару прадпрыемства, двум яго намеснiкам, галоўнаму рэдактару «Настаўнiцкай газеты» i ягонаму сыну.

последние новости