BE RU EN

Кадыраў заклікаў захапіць Адэсу і Харкаў

  • 7.05.2024, 20:53

Кіраўнік Чачні хоча, каб войска РФ дзейнічала ва Украіне «больш жорстка».

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заклікаў дзейнічаць на вайне ва Украіне «больш жорстка» і захапіць Харкаў і Адэсу.

«Упэўнены, трэба дзейнічаць больш жорстка, вызваліць у першую чаргу Адэсу і Харкаў і скончыць з нацысцкім рэжымам. Спыняцца на тэрыторыях Данбаса нельга, інакш гэты канфлікт будзе тлець гадамі», – напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Напярэдадні Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведаміў, што Расея на паўночных межах Украіны сабрала групоўку войскаў блізу 50 тыс. салдатаў для магчымага ўварвання і нападу на другі ў велічыні горад краіны Харкаў.

Пра тое, што Расея плануе буйны наступ на Харкаў у пачатку траўня, расказвалі The Financial Times высокапастаўленыя суразмоўцы ва ўкраінскай выведцы. Паводле іхніх словаў, расейскае войска рыхтуе глебу для гэтай аперацыі, наносячы ракетныя ўдары па горадзе. Іх мэта – прымусіць жыхароў пакінуць Харкаў, робячы яго непрыдатным для жыцця.

Крыніцы Bild ва ўкраінскім войску сцвярджалі, што Расея можа задзейнічаць ад 20 да 40 тыс. вайскоўцаў у спробе захапіць Харкаў. «Тады нам давядзецца вызначыць, хочам мы абараняць поўнач ці ўсход. І тое, і другое рабіць немагчыма», – растлумачыў адзін з суразмоўцаў выдання.

Апошнія навіны