BE RU EN

«ААЭ варта быць асцярожнымі ў дамовах з лукашыстамі»

  • 7.05.2024, 11:38

Бо Менск актыўна супрацоўнічае з Іранам.

На першай сесіі так званая рада рэспублікі ратыфікавала пагадненне з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і супрацьдзеянні тэрарызму. Чытач сайта Charter97.org Алег мяркуе, што гэтай арабскай краіне трэба больш старанна выбіраць партнёраў:

- Пікантнасць пагаднення ў тым, што нядаўна лукашысты ўклалі аналагічную дамову з Іранам. А Іран з'яўляецца лідарам у спансаванні тэрарызму ў свеце. У яго шмат канфліктаў з ААЭ. Гэта і іранская акупацыя трох выспаў, якія з'яўляюцца супольным уладаннем паводле папярэдніх дамоў, удзел Эміратаў у агульнаарабскай кааліцыі ў вайне супраць хусітаў, якія з'яўляюцца філіялам іранскай экспансіі. І мноства іншых, якія прымушаюць ААЭ быць 4-м імпарцёрам зброі ў свеце.

Дзяржаўным дзеячам Эміратаў варта быць больш асцярожнымі ў міжнародных пагадненнях. Бо лукашысты адкрыта пастаўляюць Ірану зброю, якая можа быць выкарыстаная супраць ААЭ.

У пагадненні ёсць пункт, які будзе адкрыта шкодны для Беларусі і прыемны для эмірацкага боку. Краіны дамовіліся аб узаемным прызнанні пасведчання кіроўцы і іншых дакументаў.

Гэта дасць беларусам больш камфортна адпраўляцца ў працоўную міграцыю ў багатую краіну Персідскай затокі, дзе 85 адсоткаў працоўных складаюць эмігранты.

Апошнія навіны