BE RU EN

У Кобрыне хуткая перакуліся пасля сутыкнення з BMW

  • 7.05.2024, 11:15

Аўто хуткай дапамогі ехала з мігалкамі.

Раніцай 7 траўня ў Кобрыне перакуліўся аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе "Віртуальны Брэст".

Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Дружбы і Паркавай. Відавочцы кажуць, што легкавік не прапусціў на скрыжаванні хуткую, якая ехала з мігалкамі. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся на бок.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ і медыкі. Мяркуючы з усяго, сур'ёзных траўмаў ніхто не атрымаў. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны