BE RU EN

Кіркораў прынізіў пуціністку Успенскую

  • 5.05.2024, 11:51

Расейскі спявак выдаў «сакрэт» калегі.

Пракрамлёўскі спявак Філіп Кіркораў выдаў бесстароннюю праўду пра звычкі іншай пуціністкі - расейскай спявачкі Любові Успенскай.

Са слоў Кіркорава, які даўно канфліктуе з Успенскай, яна ў яго выпрошвала дарагія падарункі. Як піша выданне «Стархіт», Кіркораў сцвярджае, што заўсёды дарыў жанчынам падарункі і Успенскую ўвагай таксама не абыходзіў.

З яго слоў, ён прэзентаваў сяброўцы шыкоўную сукенку за 15 тысяч еўраў. Праўда, са слоў Кіркорава, Успенская, ужо занадта заахвоцілася да дарагіх падарункаў.

«Я дарыў падарункі і ёй у тым ліку. Потым яна палічыла гэта за належнае, пачала выкленчваць тое, другое. Выкленчвала шмоткі, падарункі. Папрашайка. «Ой, мілы, купі мне гэта». Я не мілы ёй, а проста калега», - заявіў спявак-пуцініст.

Апошнія навіны