BE RU EN

Брытанія параіла грамадзянам унікаць рэгіёнаў Украіны на мяжы з Беларуссю

  • 3.05.2024, 21:49

Лондан выпусціў заяву.

Брытанія раіць сваім грамадзянам устрымацца ад паездак ва Украіну. Гэта, сярод іншага, датычыцца непасрэдна паўночных раёнаў абласцей, якія мяжуюць з Беларуссю. Пра гэта паведамляецца на сайце ўраду Брытаніі.

«FCDO (Міністэрства замежных справаў, справаў Судружнасці і развіцця, – рэд.) рэкамендуе ўстрымацца ад усіх паездак у заходнія рэгіёны – у Львоўскую, Валынскую, Ровенскую і Жытомірскую вобласці, за выключэннем неадкладных справаў, а таксама ад усіх паездак у межах 50 км ад межаў Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцей з Беларуссю», – адзначаецца ў паведамленні.

Брытанцам рэкамендавалі ўстрымацца таксама ад усіх паездак, акрамя неадкладных справаў, у Закарпацкую, Івана-Франкоўскую, Тэрнопальскую і Чарнавіцкую вобласці і, акрамя таго, у астатнюю частку Украіны.

Апошнія навіны