BE RU EN

Пакаранне смерцю вайскоўцамі РФ палонных украінцаў: Human Rights Watch падалі факты

  • 2.05.2024, 12:03

Падрабязнасці.

Паводле справаздачы міжнароднай арганізацыі Human Rights Watch, са снежня мінулага года вайскоўцы Расейскай Федэрацыі пакаралі смерцю не менш за 15 байцоў Узброеных Сіл Украіны, якія здаліся ў палон.

Праваабаронцы апублікавалі доказы злачынстваў акупантаў, грунтуючыся на відэа, якое з'явілася ў Сеціве 2 і 27 снежня, а таксама 5, 19 і 25 лютага.

На запісах выразна відаць, як украінскія байцы спрабавалі здацца, але былі бязлітасна забітыя расейскімі вайскоўцамі. Справаздача змяшчае інфармацыю аб выпадках пакаранняў смерцю ўкраінскіх байцоў у розных рэгіёнах, і расследаванне вядзецца таксама ўкраінскімі пракурорамі. Збор звестак аб пакараннях смерцю і іншых злачынствах працягваецца.

У HRW адзначаюць, што ўкраінскія пракуроры расследуюць 27 спраў паводле фактаў пакарання смерцю акупантамі палонных 54 байцоў УСУ. Збор інфармацыі аб жахлівых злачынствах расейцаў працягваецца.

Апошнія навіны