BE RU EN

Мілеўскі прызнаўся, калі паедзе ў Менск

  • 9.04.2024, 21:38

Футбаліст чакае пераменаў.

Былы нападнік каманды Украіны Арцём Мілеўскі выказаўся пра магчымае сваё вяртанне ў Беларусь.

Паводле словаў экс-гульца кіеўскага «Дынама», цяпер ён гэта не разглядае.

«Пытанне пра Менск. Гэта цяжкае пытанне, таму што, мне здаецца, тут сцісла і зразумела можна адказаць. І бацькі гэта разумеюць, і я гэта разумею, што пакуль мой пераезд туды немагчымы.

Калі ўсё гэта скончыцца, тады можна падымаць гэтае пытанне. Пакуль што гэта без каментароў увогуле», – сказаў Арцём у эфіры Telescope.

Мілеўскі з'яўляецца нараджэнцам Менска, аднак у раннім узросце атрымаў грамадзянства Украіны.

Апошнія навіны