BE RU EN

У расейскім Орску адбыўся новы прарыў дамбы

  • 8.04.2024, 14:27

Пад пагрозай затаплення яшчэ адзін пасёлак.

Новы прарыў дамбы адбыўся ў горадзе Орску Арэнбуржскай вобласці РФ паблізу пасёлка Лесагандлёвага, паведамляе ТАСС са спасылкай на свайго карэспандэнта. Вада падыходзіць да прыватных дамоў.

Жыхары пасёлка экстранна эвакуююцца, адзначае агенцтва. Раней з пасёлка пачалі прэвентыўную эвакуацыю мясцовых жыхароў.

Улады горада пакуль не каментавалі паведамленні аб прарыве дамбы. Раней улады паведамлялі, што цэласнасць дамбы парушаная.

Апошнія навіны