BE RU EN

Ва Уладзівастоку гарэла ўнікальнае расейскае судна «Кацярына Вялікая»

  • 8.04.2024, 8:53

Ёсць інфармацыя аб загінулых.

Ва Уладзівастоку 7 красавіка гарэла расейскае судна «Кацярына Вялікая». Яно з'яўляецца адзіным у свеце суднам забеспячэння лядовага класа.

Узгаранне адбылося падчас знаходжання «Кацярыны Вялікай» на тэхабслугоўванні на суднарамонтным заводзе.

Паводле папярэдніх звестак, тры чалавекі знаходзяцца ў лякарні, адзін загінуў.

Гэты карабель, які можа дастаўляць грузы ў арктычных шыротах, сышоў з верфі «Зорка» ў горадзе Вялікі Камень (Прыморскі край РФ) тры гады таму. Ён быў пабудаваны для «Раснафты».

Апошнія навіны