BE RU EN

Аўтамабіліст і мапедыст не змаглі раз'ехацца на адным са скрыжаванняў у Бабруйску

  • 7.04.2024, 20:15

Аднаму з іх спатрэбілася дапамога медыкаў.

У Бабруйску адбылося ДТЗ – сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і мапед. У выніку аднаму з удзельнікаў аварыі спатрэбілася дапамога медыкаў. Пра гэта паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

ДТЗ адбылося ўдзень 7 красавіка. «57-гадовы бабруйчанін, кіруючы мапедам Viper і праязджаючы скрыжаванне вуліц Урыцкага-Маскоўская, не саступіў 51-гадоваму кіроўцу Audi, які рухаўся па галоўнай дарозе», – паведамляюць ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Кіроўцу мапеда шпіталізавалі з траўмамі.

Апошнія навіны