BE RU EN

Футбаліст «Вест Хэма» забіў унікальны гол у чэмпіянаце Англіі

  • 7.04.2024, 19:03

У стылі Лабаноўскага.

Паўабаронца лонданскага «Вест Хэма» Джэймс Уорд-Праўс адзначыўся дзіўным голам у матчы 32-га тура АПЛ супраць «Вулверхэмптана».

На 84-й хвіліне пры ліку 1:1 Уорд-Праўс закруціў мяч у браму прамым ударам з кутняга. Гол атрымаўся не толькі эфектным, але і важным, бо прынёс «малатабойцам» перамогу.

Такі ўдар у футболе называюць «сухі ліст». Яго вынаходнікам лічыцца легендарны ўкраінскі футбаліст і трэнер Валерый Лабаноўскі.

Апошнія навіны