BE RU EN

У Берасці перакулілася маршрутка з пасажырамі

  • 5.04.2024, 12:35

У аўто знаходзіліся восем чалавек.

Сама меней два чалавекі атрымалі траўмы пры перакульванні маршруткі ў Берасці, паведамілі ў абласной ДАІ.

Здарэнне адбылося 5 красавіка аб 11.00. Папярэдне выяўлена, што 53-гадовы кіроўца маршруткі Mercedes ехаў па вуліцы Маскоўскай. Пры спуску з Кобрынскага моста ён не даў рады кіраванню і дапусціў перакульванне транспартнага сродку.

Акрамя кіроўцы, у маршрутцы знаходзіліся сем пасажыраў. Двое з іх - 90-гадовы мужчына і непаўналетняя дзяўчынка - атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў шпіталь.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Апошнія навіны